Курс даляра вырас на 55 рублёў

26.10.2015 / 13:15

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 кастрычніка курс даляра ЗША вырас на 55 рублёў — да 17.313 рублёў, або на 0,32%.

Паводле звестак біржы, курс еўра знізіўся на 77 рублёў, або 0,4%, да 19.109 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на 1,84 рубля (0,66%) да 276,87 рубля.