У Магілёве наведвальніку кінатэатра вярнулі забыты пакунак з пяццю тысячамі даляраў

26.10.2015 / 16:40

На днях адзін з гледачоў магілёўскага кінатэатра «Радзіма» настолькі захапіўся праглядам фільма, што забыўся ў зале $5 тыс. Пра гэта паведаміла дырэктарка кінатэатра Наталля Вераб'ёва.

Гледачы забываюць свае рэчы ў зале кінатэатра «Радзіма» практычна кожны дзень. Таму было прынята рашэнне адкрыць у кінатэатры бюро знаходак. Рэгістрацыя ўсіх знаходак вядзецца ў «Журнале забытых рэчаў».

Сюды звычайна трапляюць парасоны, пальчаткі, шапкі, жаночыя сумачкі, кашалькі, а лідзіруюць мабільныя тэлефоны, асабліва, пасля дзіцячых сеансаў.

Як адзначыла Наталля Вераб'ёва, забыты пакунак з $5 тыс. таксама вярнулі.