Аэрапорт Мінск-1 закрыюць з 1 студзеня 2017 года
28.10.2015 / 16:30
Аэрапорт Мінск-1 будзе закрыты з 1 студзеня 2017 года, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня работнікаў грамадзянскай авіяцыі дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Уладзімір Косцін.
Паколькі ёсць планы па з'яўленні новай забудовы на цяперашняй тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, з 1 студзеня 2016 года яго закрыюць для камерцыйных рэйсаў, тут ужо не будуць абслугоўвацца пасажыры, груз, пошта.
«На працягу ўсяго 2016 года будзе адкрыты толькі аэрадром для прыёму паветраных суднаў, якія прылятаюць рамантавацца на завод. З 1 студзеня 2017 года аэрадром таксама будзе закрыты, таму што да гэтага часу павінны ўжо быць пабудаваны цэхі Мінскага авіярамонтнага завода на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Тэхабслугоўванне суднаў будзе праводзіцца там», — растлумачыў Уладзімір Косцін.
РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» сумесна з філіялам УП «Аэрапорт Мінск-1» у студзені-верасні 2015 года абслужылі амаль 2 млн 167,6 тысяч пасажыраў, што на 5,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.