Прэзідэнт Уругвая ў самалёце выратаваў ад удушша францужанку
30.10.2015 / 08:03
Прэзідэнт Уругвая Табарэ Васкес, доктар паводле прафесіі (анколаг), аказаў неадкладную медыцынскую дапамогу 17-гадовай францужанцы, у якой падчас трансатлантычнага пералёту развілася цяжкая алергічная рэакцыя. Аб гэтым піша The Telegraph.
Reuters.com
Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 26 кастрычніка, калі Васкес накіроўваўся ў Францыю з афіцыйным візітам. Дзяўчына, якая вярталася з Буэнас-Айрэса з хакейнага турніру, адчула сябе дрэнна пасля таго як з'ела закуску, якая змяшчае арахіс — на гэты прадукт у яе алергія.
Маці дзяўчыны паклікала на дапамогу, калі яе дачка перастала дыхаць. Камандзір паветранага судна спытаў пасажыраў, ці ёсць на борце доктар. Дапамагчы вырашыў 75-гадовы Васкес. Разам са сваім асабістым доктарам Марыа Селараянам ён супакоіў дзяўчыну, даў ёй выпіць лекі і зрабіў унутрывенныя ін'екцыі. Дактарам удалося стабілізаваць яе стан, і неабходнасць здзяйсняць экстранную пасадку адпала.
«Прасцей кажучы, яе горла было амаль цалкам закаркавана», — адзначыў Селараян. Паводле яго слоў, выпадак быў «даволі сур'ёзным». «Калі б мы не дапамаглі, я не ведаю, што б здарылася», — дадаў доктар.
Селараян распавёў, што Васкес аказваў медыцынскую дапамогу ў час рэйса ўжо трэці раз. Упершыню гэта адбылося пры пералёце ў Азію, другі раз ён дапамог амерыканцы, у якой здарыўся прыступ астмы.
Васкес, прадстаўнік кааліцыі левых сілаў, займаў пасаду прэзідэнта Уругвая ў 2005—2010 гадах. Наступны тэрмін пасаду кіраўніка дзяржавы займаў Хасэ Мухіка. Паўторна Васкес быў абраны ў лістападзе 2014 года. Канстытуцыя Уругвая забараняе займаць прэзідэнцкую пасаду два тэрміны запар.
Васкес скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Уругвая па спецыяльнасці анкалогія.