У Кітаі выпусцілі клон iPhone 6s за $37 ВІДЭА

Вонкава навінку практычна не адрозніць ад арыгінала.

31.10.2015 / 13:28

Праз паўтара месяца пасля прэзентацыі Apple iPhone 6S распрацоўшчыкі абвясцілі аб выпуску яго двайніка па бюджэтным кошце.

Відэаагляд кітайскіх «клонаў» апублікаваны на Youtube-канале ARMdevices.net.

Цэннік навінкі складае ўсяго $37. Кошт арыгінальнага iPhone стартуе ад $649.

Паводле слоў стваральнікаў гаджэта, вонкава прылады практычна ідэнтычныя. Аналаг абсталяваны падобным 5-цалявым дысплеем і прэзентаваны ў трох каляровых выкананнях - залатым, серабрыстым і ружовым.

Што тычыцца тэхнічных характарыстык, то тут копія істотна саступае арыгіналу. Кланаваны iPhone працуе на базе чыпсэта Spreadtrum SC773 з 512 Мб АЗП, што з'яўляецца вельмі сціплым нават для бюджэтных смартфонаў. Разрозненне — 960x540.

Для параўнання, арыгінальны смартфон Apple мае 3D-touch экран з разрозненнем 1334x750 і працуе на базе працэсара A9 з 2 Гб аператыўнай памяці.

Аднак, аналаг iPhone усё ж мае дзве перавагі перад арыгіналам - слот для дадатковай SIM-карты і ультрабюджэтны цэннік.