«Ісламская дзяржава» заяўляе пра датычнасць да крушэння расійскага самалёта

31.10.2015 / 17:16

Баевікі тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавы» заявілі, што бяруць на сябе адказнасць за крушэнне расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце. Тэрарысты сцвярджаюць, што менавіта яны збілі лайнер і нібыта збіраюцца прадаставіць відэадоказы сваёй датычнасці.

Разам з тым, пакуль што большасць экспертаў кажуць пра тэхнічную няспраўнасць самалёта.

Nashaniva.com