Былы кіраўнік сусветнай лёгкай атлетыкі западозраны ў атрыманні хабараў ад Расіі
04.11.2015 / 22:24
Ламін Дзіяк, былы прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый, афіцыйна стаў падазраваным у атрыманні хабараў у абмен за адмову ад санкцый у дачыненні да расійскіх спартоўцаў, абвінавачаных ва ўжыванні допінгу.
Французская пракуратура мяркуе, што Дзіяк атрымліваў хабар у 2011 годзе. Як сцвярджаюць французскія СМІ, грошы маглі быць атрыманыя ад Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі за ўтойванне дадзеных аб парушэннях антыдопінгавых правілаў з боку расейскіх спартоўцаў.
Перш чым супраць Дзіяка былі выстаўленыя абвінавачванні, паліцыя правяла ператрус ў штаб-кватэры IAAF ў Манака.
Дзіяку, 82-гадоваму ураджэнцу Сенегала, а таксама яго дарадцы па юрыдычных пытаннях Хабібу Сісе, прад'яўленыя абвінавачванні ў карупцыі, адмыванні грошай і змове, паведамляе Франс-прэс са спасылкай на заяву французскай пракуратуры.
Абодва адпушчаныя пад заклад.