Эўрапейскім статуям заляпілі рты ў знак падтрымкі беларусаў
У ноч з 18 на 19 сакавіка ў 70 гарадох Эўропы гарадзкім статуям былі залепленыя вусны з мэтаю прыцягнуць увагу эўрапейскага грамадзтва да Беларусі, у прыватнасьці — да здушэньня свабоды слова.
21.03.2008 / 08:45
У ноч з 18 на 19 сакавіка ў 70 гарадох Эўропы гарадзкім статуям былі залепленыя вусны з мэтаю прыцягнуць увагу эўрапейскага грамадзтва да Беларусі, у прыватнасьці — да здушэньня свабоды слова.
Акцыю зладзілі Маладыя фэдэралісты Эўропы — JEF — арганізацыя маладых людзей з розных эўрапейскіх краінаў, якія падзяляюць ідэю аб’яднанай, фэдэратыўнай і дэмакратычнай Эўропы.
Аналягічная акцыя была праведзеная год таму. У 2007, у ноч з 18 на 19 сакавіка ў 60 гарадох Эўропы прайшла акцыя салідарнасьці — гарадзкім статуям сымбалічна залеплівалі вусны, а побач зьмяшчалі плякаты зь інфармацыяй пра Беларусь.
Акцыя паўтарылася й сёлета ў дзесятках эўрапейскіх гарадох. Так, у Варшаве на адну ноч «страцілі голас» статуі Каперніка, Манюшкі і іншых.