Шманай, Санковіч, Чаркашына — каго з дзяўчат запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі ФОТЫ
06.11.2015 / 18:59
Абсалютная большасць гасцей інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – чыноўнікі і дэпутаты. Гэта пераважна мужчыны сярэдняга і перадпенсійнага веку.
На іх фоне вылучаліся рэдкія маладыя твары, асабліва дзявочыя. Хто з маладых беларусак адзначыўся на афіцыйнай цырымоніі?
У першым шэрагу сярод іншых герояў Беларусі сядзела біятланістка Дар’я Домрачава.
Перпендыкулярна асноўным шэрагам крэслаў стаялі крэслы для сваякоў Аляксандра Лукашэнкі. За сынам Мікалаем сядзела Наталля Кірсанава (Эйсмант), прэс-сакратарка кіраўніка краіны.
Побач з ёй маладая дзяўчына, падобная да Вікторыі Лукашэнка, унучкі кіраўніка краіны.
А за Кірсанавай (Эйсмант) – Дар’я Шманай, дзяўчына, якая суправаджала Лукашэнку на некалькіх мерапрыемствах і штогод знаходзіцца ў парламенце падчас зваротаў кіраўніка краіны.
Праз некалькі крэслаў ад Кірсанавай (Эйсмант) сядзела Наталля Пяткевіч, былая памочніца Лукашэнкі. Яна ў трансляцыю не патрапіла, у кадры аказаўся толькі яе пазнавальны профіль.
У першым шэрагу другога эшалона – гімнастка Любоў Чаркашына. Яна была даверанай асобай Лукашэнкі на выбарах.
Яе калега па гімнастычнай зборнай Беларусі – Ксенія Санковіч. Дзяўчыну часта бачаць у кампаніі бізнэсмена Юрыя Чыжа.
Фота Kp.by
Засвяціліся ў кулуарах і спявачкі Алена Ланская і Дар’я – пратэжэ іншага мільянера, Аляксандра Шакуціна.
Вось Ланская падчас цырымоніі. Яе можна было адрозніць па адкрытым дэкальтэ.
У задніх шэрагах можна пабачыць тэлевядучую Марыну Грыцук (злева).