Лябедзька: «З задавальненнем выклікаў бы Давыдзьку на рынг»

09.11.2015 / 10:53

Учора кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў эфіры перадачы «Клуб рэдактараў» паказаў абразлівую карыкатуру ў адрас палітыка Анатоля Лябедзькі. 

«Наша Ніва» запыталася ў сп. Лябедзькі, ці не збіраецца ён падаваць у суд. 

«Ведаеце, паміж мужчынамі гэта ўсё вырашаецца прасцей, — аджартаваўся Лябедзька, — калі б гэта было рэальным, з задавальненнем бы выклікаў Давыдзьку на рынг, але калі сур'ёзна, то я не лічу патрэбным праз гэта судзіцца. Усім і так вядома, што гэта за чалавек»

Таксама Анатоль Лябедзька падкрэсліў, што калі яго бесперапынна цкуюць на дзяржаўных каналах, то ён усё робіць правільна. 

Арцём Гарбацэвіч