БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Вядомы расійскі КВН-шчык пераехаў у Кіеў

10.11.2015 / 10:47

Вядучая праграмы «Свецкае жыццё» на ўкраінскім канале 1+1 Кацярына Асадчая працягвае сачыць за жыццём зорак. Апошні яе ўлоў — капітан каманды КВЗ «Уездны горад» (зборная Чэлябінска і Магнітагорска) Сяргей Пісарэнка, які, як высветлілася, ужо даволі даўно перабраўся з Магнітагорска ў Кіеў.

Як аказалася, пасля шматлікіх здымак ва Украіне расійскі шоумен абзавёўся тут не толькі домам, але і жонкай. Зрэшты, украінцам ён сябе пакуль не лічыць: для гэтага трэба як мінімум размаўляць на ўкраінскай мове, адзначыў артыст.

Па словах Сяргея, яго калегі з Расіі перасталі ездзіць ва Украіну, бо асцерагаюцца асуджэння з боку суайчыннікаў, роўна як і ўкраінскія дзеячы культуры. Аднак яго гэта не спыняе, бо гумар ён лічыць вышэй за палітычныя рознагалоссі.

Сваім сябрам і блізкім ён распавядае, што ўкраінцы, як і раней, выдатна ставяцца да простых рускіх людзей. Сам ён рэгулярна лётае ў Расію, каб адведаць сваіх бацькоў. Вось толькі пералёты цяпер займаюць не менш за дзевяць гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула