Новым кіраўніком Следчага камітэта стаў пракурор Брэстчыны Іван Наскевіч

10.11.2015 / 13:40

Іван Наскевіч прызначаны старшынёй Следчага камітэта. Такое рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі. Раней Іван Наскевіч займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці.