Канстанцін Радзівіл стане міністрам аховы здароўя Польшчы

10.11.2015 / 17:50

Учора на прэс-канферэнцыі кіраўнікі партыі «Права і справядлівасць» Бэата Шыдла і Яраслаў Качынскі прадставілі склад будучага ўрада Польшчы.

Агулам названыя прозвішчы 23 міністраў. Відаць, праз нейкі час будзе таксама названае імя міністра эканомікі. Звяртае ўвагу, што ў Польшчы, напрыклад, ёсць Міністэрства лічбавых тэхналогій, якога няма ў Беларусі.

Новым міністрам аховы здароўя стане 57-гадовы Канстанцін Радзівіл. Ён прадстаўнік старажытнага княскага роду Радзівілаў, але таго адгалінавання, што жылі на тэрыторыі Польшчы, а не Беларусі.

Канстанцін Радзівіл па спецыялізацыі сямейны лекар, вучыўся ў Варшаве. У часы Салідарнасці быў сябрам Незалежнага саюза студэнтаў. Ад 1997 з’яўляецца ўладальнікам шпіталя сямейнай медыцыны. Кавалер Ордэна Адраджэння Польшчы.

ЗП