Брытанскі вулічны мастак стварыў у Мінску гіганцкае графіці дзяўчыны ў вышыванцы ФОТА і ВІДЭА

У Мінску на будынку інтэрната па вуліцы Рабкораўская 15 з'явілася графіці брытанска-аўстралійскага вулічнага мастака Гвіда ван Хельтэна (Guido Van Helten). Гвіда прыехаў у беларускую сталіцу ў межах фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths і пакінуў на сцяне дзевяціпавярховіка вялікі малюнак беларускай дзяўчыны ў вышыванцы.

15.11.2015 / 19:15

Сваю працу ў Мінску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Вобраз дзяўчыны ў вышыванцы мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучаснай вопраткай у яе заўважна аўтэнтычная беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў. Працэс стварэння графіці можна пабачыць на відэа ніжэй:

Стварэнне выявы адбывалася ў межах праекта Urban Myths супольнасці Signal пры падтрымцы Vizor Interactive, Амбасады Велікабрытаніі ў Беларусі і фарбы Condor.

Гвіда звярнуў увагу на важнасць беларускіх нацыянальных сімвалаў для саміх беларусаў. Ён сказаў, што, нягледзячы на знешнюю шэрасць і безвыходнасць наваколля, унутры кожнага беларуса ёсць тое, што робіць яго адметным. Зрэшты, пра гэта і яго мінскі манументальны твор. 

Арганізатары будуць радыя цікавым ідэям партнерства і спонсарам для працягу праекта. Кантакт для сувязі: signal.streetart@gmail.com

Фота Сяргея Гудзіліна, відэа Мікіты Недаверкава