У бюджэт-2016 будзе закладзена цана нафты ў 55 даляраў

18.11.2015 / 15:34

У рэспубліканскі бюджэт на 2016 год плануецца закласці цану на нафту ў 55 даляраў за бараль.

Пра гэта 18 лістапада паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі на пашыраным сумесным пасяджэнні пастаянных камісій палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах і па эканамічнай палітыцы.

Першы намеснік міністра эканомікі адзначыў, што прагноз на 2016 год зроблены з улікам таго, што трэба выканаць знешнія абавязацельствы і падтрымаць макраэканамічную стабільнасць. Неабходна павышаць узровень прадукцыйнасці працы, таму што гэта ключавы момант для павелічэння ВУП.