У ЗША звольнілі паліцыянта, які праспяваў «Хай пачнецца мардаванне!» з death-metal-гуртом

20.11.2015 / 22:49

У горадзе Сэнфард амерыканскага штата Фларыда звольнены паліцыянт Эндру Рыкс. Падчас канцэрта death-metal-гурту ён залез на сцэну і праспяваў разам з салістам «Хай пачнецца мардаванне!».

Пры гэтым ён быў у форме, надае Fox35orlando.com. Ці былі ён цвярозы, не разбіраліся.

Відэа гэтага выпадку было апублікавана на YouTube.

Паліцэйскаму забаронена служыць у праваахоўных органах на шэсць гадоў.

Дэс-метал — гэта экстрэмальная разнавіднасць музычнага стылю метал.

Сяргей Гезгала