Стваральнік фэйсбука Цукерберг на два месяцы сыдзе ў дэкрэт

21.11.2015 / 12:30

Генеральны дырэктар кампаніі Facebook Марк Цукерберг у пятніцу абвесціў, што пасля нараджэння дачкі ён на два месяцы сыдзе ў дэкрэтны адпачынак. Тым самым ён падкрэсліў важнасць сямейнага жыцця нават для найвышэйшых менеджараў.

Паведамленне Цукерберга пра сыход у дэкрэт, размешчанае ў фэйсбуку, сабрала 215 тысяч лайкаў за 10 гадзін.

Цукерберг напісаў, што яны з жонкай Прысцылай рыхтуюцца да нараджэння першынца, збіраюць свае любімыя дзіцячыя кнігі і цацкі. Вось фота, якім Цукерберг ілюстраваў сваё паведамленне.