Самалёт Turkish Airlines экстранна прызямліўся ў Канадзе з-за пагрозы выбуху
22.11.2015 / 10:22
Пасажырскі самалёт Airbus A330 турэцкай кампаніі Turkish Airlines здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце канадскага Галіфакса з-за пагрозы выбуху. Аб гэтым паведамляецца ў Twitter-акаўнце Flightradar24 — сэрвісу, што адсочвае палёты па ўсім свеце.
Самалёт накіроўваўся з Нью-Ёрка ў Стамбул. Пасадка прайшла паспяхова, у выніку інцыдэнту ніхто з пасажыраў не пацярпеў.
19 лістападзе авіялайнер, які ляцеў з Варшавы ў егіпецкі курорт Хургаду са 161 пасажырам на борце, экстранна прызямліўся ў балгарскім аэрапорце Бургас у сувязі з паведамленнем пра бомбу. Пасля мужчына, які паведаміў аб выбуховым прыстасаванні на борце, прызнаўся, што гэта быў жарт.