Міхаіл Пузікаў прызначаны намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі

23.11.2015 / 20:06

Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Міхаіла Пузікава намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, вызваліўшы яго ад пасады намесніка міністра абароны. 

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.