Затрымана прыбыццё ў мінскі аэрапорт 10 рэйсавых самалётаў

29.11.2015 / 16:29

Фото: Elena Zhy

Авіякампанія «Белавія» днём 29 лістапада апублікавала ў сацыяльных сетках паведамленне пра тое, што ў сувязі з ўмовамі надвор'я ў нацыянальным аэрапорце Мінск магчымая затрымка рэйсаў.

Як сведчыць табло вылету-прылёту на сайце аэрапорта, затрымана прыбыццё 10 рэйсавых самалётаў: з Санкт-Пецярбурга, Масквы (два), Берліна, Адэсы, Лондана, Парыжа, Жэневы, Стамбула і Тэль-Авіва. Гэтыя рэйсы павінны былі прызямліцца паміж 15.40 і 19.15.

Вылятаюць самалёты з Мінска адпаведна раскладу.