У Польшчы ВУП вырас, а цэны ўпалі

01.12.2015 / 14:21

Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, ВУП краіны ў lll квартале гэтага года вырас на 3,7% у параўнанні з тым жа перыядам у 2014 годзе.

Пры гэтым ВУП ад ліпеня да верасня быў на 0,9% вышэйшы, чым з красавіка да чэрвеня.

Акрамя таго, ведамства апублікавала паказчыкі цэн на паслугі і спажывецкія тавары за лістапад 2015 года. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, дэфляцыя ў лістападзе склала 0,5%. У той жа час у параўнанні з мінулым месяцам цэны не змяніліся.