Данія адмовілася аддаць ЕС права кантраляваць яе межы

04.12.2015 / 07:58

Як паказваюць вынікі рэферэндуму ў Даніі, каля 53% датчанаў сказалі «не» правілам Еўрасаюза ў сферы права і ўнутраных спраў, адкінуўшы, такім чынам, больш цеснае супрацоўніцтва з ЕС.

Правацэнтрысцкі ўрад Даніі хацеў адмовіцца ад так званых выключэнняў (opt-outs) з агульнаеўрапейскай палітыкі — палажэнняў еўрапейскага права, што не дзейнічалі на тэрыторыі Даніі, аб якіх краіна дамовілася пры ўступленні ў Еўрасаюз.

Дзякуючы гэтым важным выключэнням, замацаваным у Маастрыхцкім дагаворы 1992 года, Данія мае права весці ўласную палітыку ў галіне бяспекі і абароны, фінансаў і еўрапейскага грамадзянства.

На рэферэндум было вынесена пытанне аб кантролі над мяжой, які набыў асаблівую важнасць пасля нядаўніх нападаў у Парыжы, а таксама на фоне наплыву ў Еўропу рэкорднай колькасці мігрантаў.