У Пецярбургу абстралялі з аўтаматаў паліцэйскі УАЗ: ёсць ахвяры
04.12.2015 / 12:25
На паўночным усходзе Санкт-Пецярбурга невядомыя ў пятніцу, 4 снежня, абстралялі з аўтаматычнай зброі паліцэйскую машыну. Ёсць ахвяры.
«Каля 11 гадзіны раніцы двое невядомых з прадметамі, падобнымі да аўтаматаў, расстралялі ля Мурынской дарогі паліцэйскі УАЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое супрацоўнікаў паліцыі забітыя, адзін паранены», — распавёў суразмоўца агенцтву ТАСС.
У следчым упраўленні СКР па Ленінградскай вобласці пацвердзілі факт нападу, але адзначылі, што дадзеных аб ахвярах ў іх пакуль няма. На месца выехала следчая група.
Тэлеканал Life News паведаміў, што напад адбыўся на Мурынскай дарозе каля дома 82. Паводле папярэдняй інфармацыі тэлеканала, расстраляная была машына АМАП, якая суправаджала аўтамабіль інкасацыі.