Талібы ў Афганістане сцвярджаюць, што іх лідар выжыў

06.12.2015 / 16:44

Прадстаўнікі руху «Талібан» у Афганістане апублікавалі аўдыёзапіс, у якім, як яны сцвярджаюць, лідар талібаў Мула Ахтар Мансур абвяргае паведамленні пра сваю смерць.

Распаўсюджаная на мінулым тыдні інфармацыя пра маю гібель у перастрэлцы ў Пакістане з'яўляецца няслушнай, кажа чалавек, чый голас, на думку некаторых экспертаў, сапраўды можа належаць лідару афганскіх талібаў.

Аднак крыніцы ў кіраўніцтве «Талібана» заявілі агенцтву Франс-прэс, што, на іх думку, запіс падроблены, Мула Ахтар Мансур хутчэй за ўсё загінуў ад раненняў, атрыманых у ходзе сутыкнення.

У канцы ліпеня «Талібанам» была афіцыйна пацверджана смерць лідара групоўкі Мулы Амара. Пераемнікам быў прызначаны яго намеснік Ахтар Махамад Мансур. Паведамлялася, што некаторыя камандзіры талібаў адмовіліся прызнаваць новага лідара.