Дачакаліся вясны, у аўторак прыгрэе да плюс 16

На выходных да +13, і толькі па ўсходняй Віленшчыне невялікія дажджы.

28.03.2008 / 10:39

У гэтыя выхадныя тэрыторыя нашай краiны трапiць у зону павышанага цiску, таму ападкаў не прадбачыцца, — паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У суботу‑нядзелю толькi месцамi па паўночным захадзе магчымыя невялiкiя дажджы. У гэтыя днi месцамi туман, уначы i ранiцай на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 4 да плюс 3 градусаў, па ўсходзе — да 7 марозу; удзень — 6—13 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня будзе сонечна i тэмпература паветра павысiцца. У панядзелак тэмпература паветра ўначы ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла, удзень — плюс 8—15 градусаў. У першы дзень красавiка ўначы ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 10—16 цяпла.

Сяргей Куркач, Звязда