Самы вялікі эсмінец ВМС ЗША выйшаў у мора ФОТАФАКТ

08.12.2015 / 21:07

Эскадранны мінаносец тыпу «Замволт», самы вялікі эсмінец, створаны для ВМС ЗША, упершыню выйшаў у адкрытае мора для хадавых выпрабаванняў.

General Dynamics Bath Iron Works / ВМС США

Верф Bath Iron Works, на якой быў пабудаваны эсмінец, збіраецца перадаць яго ВМС ў 2016 годзе — гэтай зімой пройдзе серыя выпрабаванняў і дапрацовак. Кошт будаўніцтва карабля складзе не менш за 4,4 мільярда даляраў.

General Dynamics Bath Iron Works / ВМС США

Даўжыня «Замволта» складае 183 метры, водазмяшчэнне - амаль 15 тысяч тон.