У Гродне ў смеццякамеры пры пажары загінуў чалавек

09.12.2015 / 10:00

Пры тушэнні пажару ў смеццякамеры аднаго з дамоў у Гродне ратавальнікі выявілі труп мужчыны.

Аб начным пажары ў смеццякамеры пяціпавярховага дома паведамілі жыхары. Гарэла смецце ў невялікім памяшканні памерам 1,5 на 2 м, у якім пры тушэнні пажару быў знойдзены труп мужчыны. Асоба яго высвятляецца.

Паводле папярэдняй версіі, загінулы — мужчына без пэўнага месца жыхарства, які залез у камеру, каб сагрэцца. Верагодная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.