Лукашэнка ўсклаў вянкі да Манумента палеглым героям і Маўзалея Хо Шы Міна ў Ханоі

09.12.2015 / 10:07

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з дзяржаўным візітам у В'етнаме, сёння ўсклаў вянок да Манумента палеглым героям.

Манумент узведзены ў 1995 годзе і з'яўляецца нацыянальным мемарыялам у гонар воінаў-герояў, якія аддалі свае жыцці за незалежнасць В'етнама ва ўсіх узброеных канфліктах. Помнік з'яўляецца традыцыйным месцам ускладання вянкоў кіраўнікамі афіцыйных замежных дэлегацый.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўсклаў вянок да Маўзалея Хо Шы Міна — першага прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам.