У Брэсцкім раёне ўчадзела сям'я: маці і двое непаўналетніх дзяцей шпіталізаваныя

09.12.2015 / 11:05

У Брэсцкім раёне тры чалавекі атруціліся чадным газам, паведаміў карэспандэнту прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

Інцыдэнт адбыўся 8 снежня ў вёсцы Неплі. У доме ў гэты момант разам з маці знаходзіліся непаўналетнія дзеці: сын сямікласнік і дачка, вучаніца шостага класа. Бацька быў у камандзіроўцы. Прачнуўшыся раніцай, уся сям'я адчувала моцнае недамаганне. Жанчына вырашыла выклікаць хуткую дапамогу. Медработнікі шпіталізавалі пацярпелых з дыягназам атручэнне чадным газам. Цяпер іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Прычынай, як мяркуецца, стала няспраўнасць сістэмы вентыляцыі газавага катла. Усе акалічнасці высветліць спецыяльна створаная камісія.