Пасольства ЗША ў Беларусі запрашае на прагляд цырымоніі ўручэння Алексіевіч Нобелеўскай прэміі

09.12.2015 / 12:44

Пасольства ЗША ў Беларусі запрашае жадаючых на прагляд цырымоніі ўручэння Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

«Сябры! Паглядзім цырымонію ўзнагароджання Святланы Алексіевіч разам! Калі вы хочаце далучыцца да прагляду гэтай падзеі ў пасольстве ЗША заўтра ў 18.00, адпраўце нам асабістае паведамленне сёння да 16.00. Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная», — гаворыцца ў паведамленні, якое размясціла пасольства ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Цырымонія пройдзе 10 снежня ў Стакгольме ў 18.30 па мінскім часе.