Дзіцячы кампазітар Уладзімір Шаінскі адзначае 90-годдзе ФОТА

12.12.2015 / 14:58

Фота РІА «Новості»

Юбілей 12 снежня святкуе кампазітар Уладзімір Шаінскі. Яму споўнілася 90 гадоў.

«Песенка мамонтёнка», «Улыбка», «Голубой вагон», «Облака» —мелодыі гэтых песень былі любімымі сярод некалькіх пакаленняў. Шаінскі — аўтар і знакамітага гімна «КВН», і многіх іншых хітоў.

Яго песні выконвалі Ала Пугачова, Ганна Герман, Леў Лешчанка.

Ён пісаў і оперы, і мюзіклы для дзяцей. Невыпадкова напрыканцы двухтысячных яго прызналі дзіцячым кампазітарам, мелодыі каторага часцей за ўсё выконваюцца на свеце. Але не толькі музыка яго захоплівала.

Ён займаўся падводным паляваннем і спортам: ровар, лыжы, канькі. Апошнія гады Шаінскі жыве ў Амерыцы, напярэдадні дня нараджэння перанёс аперацыю — змагаецца з цяжкай хваробай. Але да юбілею рыхтаваўся і сустракаць яго будзе ў коле самых блізкіх — жонкі, дзяцей і сяброў, перадае ТВЦ.

Сваё віншаванне кампазітару накіраваў Аляксандр Лукашэнка. У Беларусі добра ведаюць творы Уладзіміра Шаінскага, якія заслужана ўвайшлі ў скарбніцу савецкага і расійскага музычнага мастацтва, гаворыцца ў віншаванні.