Мультфільмы для КДБ

Моладзевая камісія БСДП(Грамада) заклікала грамадзянаў 1 красавіка а 12‑й гадзіне прынесьці ў будынак КДБ у Менску «зьневажальныя» мультфільмы.

31.03.2008 / 07:54

Моладзевая камісія БСДП(Грамада) прыняла заяву з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна і спыніць перасьлед іншых актывістаў і незалежных мэдыяў.

Грамадоўцы заклікалі грамадзянаў 1 красавіка а 12‑й гадзіне прынесьці ў будынак КДБ у Менску «зьневажальныя» мультфільмы.

Намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч апавёў:

«Шмат у якіх мультфільмах можа быць знойдзены пэрсанаж вельмі падобны на нашага галоўнага беларуса, у якіх вельмі падобна, што яго зьневажаюць. Такая добраахвотная здача «нясьмешнай дзіцячай зброі» дапаможа спэцслужбам спыніць у пошуках мультфільмаў узламваньне дзьвярэй у кватэрах журналістаў і канфіскацыю аргтэхнікі ў незалежных мэдыяў. Вельмі важна праявіць салідарнасьць з незалежнымі мэдыямі, каб спыніць ціск з боку спэцслужбаў на журналістаў».

Паводле Радыё Свабода