Шуневіч: Каля дзесяці беларусаў паехалі ваяваць за «Ісламскую дзяржаву»

15.12.2015 / 10:47

У пачатку снежня стала вядома, што ў Сірыі загінуў гродзенец Дзяніс Васільеў, які ваяваў за ІД

Каля 10 беларусаў з'ехалі ваяваць за «ІДІЛ». Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

«Намі ўстаноўлена не больш за дзясятак такіх чалавек. Па кожным вядомым нам выпадку мы праводзім праверку і будзем даваць прававую ацэнку», — сказаў Ігар Шуневіч.

Міністр дадаў, што праваахоўнікі ўсяго вызначылі больш за 100 чалавек, якія ваявалі ва Украіне.