У расійскім Белгарадзе затрымалі ўзброенага імама з выбухоўкай

15.12.2015 / 11:02

У Белгарадзе супрацоўнікі ФСБ Расіі затрымалі імама мясцовай мячэці, паведамляе LifeNews. Паводле інфармацыі тэлеканала, у кватэры святара па прозвішчы Ісмаілаў былі знойдзены больш за 700 грамаў тратылу, запал для выбухоўкі, граната Ф-1, пісталет ТТ, рэвальвер сістэмы наган без нумароў, а таксама боепрыпасы.

Як патлумачыла крыніца выдання ў праваахоўных органах, у цяперашні час 34-гадовы імам знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. «Меры стрымання пакуль абрана не было, толькі прадоўжаны тэрмін знаходжання ў ізалятары», - растлумачыў ён.