VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі — 7-9 кастрычніка 2016 года

15.12.2015 / 18:23

Абвешчаныя даты правядзення Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 7-9 кастрычніка 2016 года.

Традыцыйна на Кангрэс збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2014-2015 гадах.