За ноч: нафта WTI упала на 5%, Brent на 3,4%
17.12.2015 / 07:55
Федэральная рэзервовая сістэма (ФРС) ЗША, якая выконвае функцыі цэнтральнага банка, учора змяніла ўліковую стаўку, павялічыўшы яе на чвэрць пункта да 0,5%.
Гэта першае павышэнне стаўкі з 2006 года.
Павышэнне азначае, што стаўкі на рынку федэральных фондаў - гэта значыць стаўкі, па якіх банкі даюць адзін аднаму пазыкі на суткі, будуць вар'іравацца ад 0,25 да 0,5%.
У першыя хвіліны пасля абвяшчэння ФРС індэкс Доу-Джонса вырас на 0,5%.
Цэнтральны банк таксама злёгку павысіў свой прагноз эканамічнага росту ЗША на 2016 год з 2,3% да 2,4%.
З гэтага вынікае, што банк не думае, што павышэнне ўліковай стаўкі адмоўна адаб'ецца на росце эканомікі. Каціроўкі на фондавых рынках падняліся пасля гэтага аб'явы.
У сераду, пасля абвяшчэння аб павышэнні ўліковай стаўкі ў ЗША і пасля таго, як урад ЗША апублікаваў дадзеныя аб рэкордных запасах нафты ў краіне, цана на нафту West Texas Intermediate да канца таргоў ўпала на 5,1% да 35,5 даляра за бараль
Цана на нафту маркі Brent упала на 3,4% да 37,18 даляра за бараль, так як павышэнне уліковай стаўкі ў ЗША азначае наступнае павышэнне курсу даляра ў адносінах да іншых валют.