Кубак ФІБА. «Цмокі» з буйным лікам прайгралі «Варэзе»

17.12.2015 / 08:08

У першым матчы другога этапу баскетбольнага турніру Кубак ФІБА мінскія «Цмокі» прайгралі з буйным лікам у гасцях італьянскаму «Варэзе» 63:94.

У другім матчы групы аўстрыйскі «Гюсінг» выйграў у кіпрскага АЕКа 68:60.

6 студзеня ў Кубку ФІБА «Цмокі» ў Мінску згуляюць з «Гюсінгам». Матч пройдзе ў Палацы спорту.