На плошчы Перамогі ў Мінску, імаверна, з'явяцца святлафоры

17.12.2015 / 10:48

Прапанову пра абсталяванне плошчы Перамогі ў Мінску па кругавым руху святлафорамі раней паступіла ў Партызанскі РУУС ад гараджан.

Як расказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч, пытанне аб абсталяванні святлафорных аб'ектаў плошчы Перамогі па кругавым руху разгледжаны. Рашэннем Мінгарвыканкама ад 2 красавіка 2015 №833 дазволена правядзенне праектна-пошукавых работ для будаўніцтва святлафорных аб'ектаў на плошчы Перамогі.

Іх праектаванне будзе ўключана ў пералік аб'ектаў, якія падлягаюць фінансаванню пры рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2016 год.