Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку

17.12.2015 / 12:08

novayagazeta.ru

Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якую ў Расіі абвінавачваюць у шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў забойстве супрацоўнікаў ВГТРК Антона Валошына і Ігара Карнелюка, абвясціла галадоўку.

Пра гэта ў сваім твітары напісаў адвакат Саўчанка Марк Фейгін.

Іншы абаронца Саўчанка Мікалай Полазаў паведаміў, што ўкраінска абвясціла галадоўку да канца суда. «Пасля прысуду яна абвяшчае сухую галадоўку. Яе патрабаванне — вызваленне», — напісаў адвакат.

Тым часам арышт Надзеі працягнуты да красавіка.

***

Справу Саўчанка з 22 верасня разглядае Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці. Украінская ваеннаслужачая сваю віну цалкам адмаўляе.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін у пачатку снежня заявіў, што чакае прысуду па справе Саўчанка да канца 2015 года.

Надзея Саўчанка ўжо праводзіла галадоўку пратэсту - з сярэдзіны снежня 2014 па пачатак сакавіка 2015 года.