У Мінску пачала працу сетка 4G

17.12.2015 / 12:14

Сетка LTE Advanced (4G) пачала працу 17 снежня ў Мінску. 

Для рэалізацыі праекта па ўкараненні тэхналогіі была выбрана інфраструктурная мадэль. Інфраструктурным аператарам стала ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», якое працуе пад брэндам beCloud.