Пуцін распавёў пра ўдзел расіян у вайне ва Украіне

17.12.2015 / 13:13

tass.ru

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што на Данбасе знаходзяцца расійскія грамадзяне, якія займаюцца «рашэннем пэўных пытанняў, у тым ліку вайсковых».

Па словах Пуціна, Расія гэтага ніколі не адмаўляла.

Разам з тым ён сказаў, што расійская рэгулярная армія ў канфлікце не ўдзельнічае. «Адчуйце розніцу», — заявіў Пуцін.