Маладафронтаўцы запрашаюць на Калядны дабрачынны фэст у пятніцу

21.12.2015 / 10:41

Маладафронтаўцы рыхтуюць Калядны Фэст у Менску — імпрэзу з выступамі беларускіх музыкаў, дабрачынным кірамашом і святочнымi вiктарынамi. Вечарына адбудзецца 25 сьнежня а 18 гадзіне ў памяшканьні АртСядзібы (Незалежнасці, 58).

Маладафронтаўцы сваімі рукамі зрабілі сувэніры i падарункi, якiя будуць прадавацца 25 снежня. На кірмашы ўсiх ахвотных абяцалi напаiць гарбатай i накармiць хатнiм печывам. Усе сабраныя сродкі і рэчы актывісты «Маладога фронту» перададуць у дзіцячы дом.

Сабраныя рэчы і сродку будуць перададзены ў дзіцячы дом. У ім зараз жывуць дзеткі ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. 40 хлопчыкаў і толькі 18 дзяўчынак. Просьба ўлічваць гэта.

Спіс рэчаў у першую чаргу неабходныя дзіцячаму дому:

  1. курткі для хлопчыкаў (~ 44 памер)
  2. пальчаткі зімовыя (сярэдняга памеру)
  3. майкі, трусікі (для хлопчыкаў ~ 12 гадоў)
  4. кеды, гумовыя шлапакі (да 43 памеру)
  5. пластыкавыя саўкі (бытавыя)
  6. вадкае мыла, вадкасць для мыцця посуду, сухі сродак для мыцця
  7. гарбата, цукар, печыва

Просім таксама не прыносіць і не перадавац цукеркi — іх у дні святаў у дзіцячых дамах дастаткова.

Art Siadziba, Незалежнасці, д. 58, оф. 430. 25 снежня, 18:00.