Пяскоў: У Крамлі не маюць інфармацыі пра гібель дзевяці расіянаў у Сірыі

21.12.2015 / 13:40

tass.ru

У Крамлі не маюць інфармацыі аб гібелі дзевяці расіянаў, якія ваююць у Сірыі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Мы не маем такой інфармацыі. Тым больш ізноў інфармацыя апасродкавана, без нейкіх спасылак. Наўрад ці тут можна нешта казаць», — сказаў Пяскоў, каментуючы публікацыю The Wall Street Journal аб нібыта гібелі дзевяці расіянаў, якія ваююць у Сірыі на баку арміі Башара Асада.

Прадстаўнік Крамля пераадрасаваў пытанне пра асабовы склад ў Міністэрства абароны РФ.