Паляўнічы з Расіі памылкова забіў зубра — заплаціць велізарны штраф

22.12.2015 / 12:36

19 снежня на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў нацпарка «Прыпяцкі» праводзілася загоннае паляванне на лася, казулю, аленя. Адзін з паляўнічых, што прыехаў з Расіі, памылкова падстрэліў зубра. Пазней мужчына прызнаўся, што бачыў жывёлу не вельмі добра, аднак быў упэўнены, што страляе ў лася, якога паляўнічыя паранілі ў папярэднім загоне.

Паляўнічаму ў якасці кампенсацыі шкоды прыйдзецца выплаціць 432 мільёны рублёў. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы.

УШ