Паліцыя Фінляндыі крэатыўна павіншавала суграмадзян з Калядамі ВІДЭА

22.12.2015 / 20:58

Паліцэйскае ведамства горада Оўлу (Фінляндыя) на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала файнае віншаванне з Калядамі. На відэа песню «Святая ноч» інтэрпрэтуе старшы канстэбль, тэнар Петрус Шродэрус пад акампанемент арганіста Маркуса Ваара.

Віншаванне паліцэйскіх выклікала сапраўдны фурор у сацсетцы, набраўшы некалькі сотняў тысяч праглядаў, а затым было змешчана на Youtube.

Тэнар Шродэрус у 2004 годзе выйграў прэстыжны конкурс імя Ціма Мустакаліа. У 2004-2012 гг. ён спяваў у Нацыянальнай оперы, але вырашыў вярнуцца да працы паліцэйскага.