У Стаўбцоўскім раёне мікрааўтобус урэзаўся ў спадарожны ЗІЛ: атрымалі траўмы тры чалавекі

24.12.2015 / 11:21

Аварыя адбылася 23 снежня, каля 17.50, на 270 кіламетры трасы М1 каля вёскі Залужжа.

37-гадовы кіроўца «Фальксвагена Транспортэр» ехаў у напрамку Брэста. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху і ўрэзаўся ў спадарожны ЗІЛ з прычэпам.

У выніку ДТЗ у мікрааўтобусе быў заблакаваны 30-гадовы пасажыр. З салона яго даставалі ратавальнікі. Мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю. Яшчэ два пасажыры «Фальксвагена» атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны. Кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі.