Беларускі скандал у NATO
Удзел Беларусі ў саміце Рады эўраатлянтычнага партнэрства абмежавалі, у адказ на гэта Беларусь увогуле адмовілася ўдзельнічаць у саміце «паводле прынцыповых меркаваньняў».
02.04.2008 / 13:04
МЗС Беларусі |
3 красавіка ў Бухарэсьце мае адбыцца паседжаньне Рады Эўраатлянтычнага партнэрства (РЭАП) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў ці ўрадаў.
Аднак сёньня з афіцыйнай заявы беларускага МЗС стала вядома, што ў NATO прынялі рашэньне пра абмежаваньне ўзроўню ўдзелу беларускага боку ў заплянаванай сустрэчы РЭАП.
Міністэрства замежных спраў назвало гэткае рашэньне непрымальным і заявіла, што Рэспубліка Беларусь вымушаная адмовіцца ад удзелу ў Бухарэсцкім саміце РЭАП «паводле прынцыповых меркаваньняў».