Расійская газета «Ведомості» прызнала культурным героем года Святлану Алексіевіч

У гэтай намінацыі выбар рэдакцыі і выбар чытачоў супалі.

29.12.2015 / 13:01

«Рускія ўяўленні пра літаратуру атрымалі прышчэпку цвярозасці, якая, магчыма, дазволіць ім зрабіцца шырэйшымі», — пішуць «Ведомості».

Пры гэтым нобелеўскую прэмію Алексіевіч выданне называе «гучным поспехам расійскай культуры» і падкрэслівае рускамоўнасць пісьменніцы.

У сферы палітыкі выданне называе чалавекам года Ангелу Меркель. Тады як чытацкае галасаванне вывела на першае месца пскоўскага дэпутата Льва Шлосберга, які расказаў, што пскоўскія дэсантнікі ваявалі і гінулі на ўсходзе Украіны.

СГ