Галоўны нарколаг параўнаў алкаголь, змяшаны з газаванымі напоямі, з баявой атрутнай зброяй

29.12.2015 / 18:44

Галоўны нарколаг Расіі Яўген Брун заявіў, што алкаголь, змяшаны з газаванымі напоямі, па сваім уздзеянні на арганізм раўнасільны баявой атрутнай зброі. Брун раіць піць алкаголь з невысокім градусам, а таксама есці больш рыбы і ўвогуле лягчэйшых страў, паведамляе ТАСС.