Окленд і Сідней: першыя феерверкі 2016 года ФОТА, ВІДЭА

31.12.2015 / 18:10

EPA

Новая Зеландыя і Аўстралія аднымі з першых сустрэлі 2016.

Жыхары новазеландскага Окленда, як звычайна, назіралі маляўнічы феерверк на вежы Скай Тауэр.

Неўзабаве пасля гэтага навагоднімі агнямі афарбавалася Сіднэйская бухта ў Аўстраліі. Пазней за ўсіх Новы 2016 год наступіць у Амерыканскім Самоа і дзяржаве-выспе Ніуа. У Мінску будзе 14:00 1 студзеня.